Нарезка / 19.11Адкрыццё галерэі сучаснага мастацтва «Ў»У пачатку кастрычніка адбылося адкрыццё галерэі сучаснага мастацтва пад назвай «Ў». Галоўная мэта галерэі — стварыць свабодную прастору для творчасці, дзе мастакі і наведвальнікі адчувалі б сябе вольна. Агенцтва: Publicis Hepta Belarus Замоўца: «У нескладовае», галерэя сучаснага мастацтва Дата правядзення: 7 кастрычніка Спонсары мерапрыемства: «БНБ-Банк», «Атлант Тэлеком» Колькасць удзельнікаў: 300 чалавек Тып мерапрыемства: Прэзентацыя Канцэпцыя: «Табу» Галерэя «Ў» — незвычайная галерэя: у ёй дазволена тое, што забаронена ў іншых выставачных залах. Бо яе галоўная мэта — стварыць свабодную прастору для творчасці, дзе мастакі і наведвальнікі адчувалі б сябе вольна. Да таго ж гэта галерэя сучаснага мастацтва, а яно выходзіць за межы традыцый і правілаў. Таму асноўнай тэмай прэзентацыі стала тэма табу, а дакладней — парушэння табу, на што сучасны беларус адважваецца рэдка. «Калісьці даўно людзі стварылі табу, зараз табу ствараюць людзей. Не смяяцца, не плакаць, не рызыкаваць, не пытаць, не рабіць, не быць. Паўсюль забароны і забабоны. Усё, што не дазволена, забаронена. Трэба ведаць табу, каб ведаць, што парушаць. Трэба быць мастаком, каб парушыць. Бо творчасць і ёсць парушэнне табу». Апісанне мерапрыемства: Традыцыйна агенцтва прадумвае для прэзентацыі афармленне і «культурную праграму». Зразумела, што для прэзентацыі «Ў» і тое і другое павінна было быць нетрадыцыйным. Унутры памяшкання было на што паглядзець: першай экспазіцыяй стала персанальная выстава Сяргея Кірушчанкі EARTH ART («Надышоў час шчыльна заняцца прыземленым мастацтвам»). Таму для прэзентацыі самой галерэі агенцтва прапанавала выкарыстаць вонкавую частку будынка: на белыя сцены праецыравалася відэаінсталяцыя «Рэтраспектыва беларускага актуальнага мастацтва ХХ-ХХI стагоддзяў» (праекты беларускіх мастакоў, створаныя як у Беларусі, так і за яе межамі). Каб госці не заблукалі ў восеньскай цемры, уваход у галерэю асвятлілі з дапамогай вогнішч у бочках і гірлянд. ![]() ![]() ![]() ![]() Таксама перад будынкам паставілі стары «Масквіч» — ён замяніў скрыню для галасавання. Арганізатары праводзілі апытанне па сучасным мастацтве, а наведвальнікі апускалі свае адказы ў гэтую напаўпразрыстую ўрну. ![]() Унутры галерэі госці змаглі парушыць некалькі табу. Напрыклад, пакаштаваць забаронены напой — абсэнт — і закусіць забароненым плодам. ![]() ![]() Усё тое, што наведвальнікі думаюць пра сучаснае мастацтва, яны маглі выказаць без аніякай цэнзуры на двух палотнах: чорным па беламу і белым па чорнаму. ![]() ![]() Калі гэтай прасторы не хапала, то свае думкі можна было пакінуць і на сценах: у туалеце яны пакрытыя адмысловай фарбай, на якой можна пісаць крэйдай, — спецыяльна для таго, каб даць усім жадаючым магчымасць выказацца. Жадаючыя скарысталіся магчымасцю, і сцены запоўніліся надпісамі вельмі хутка. ![]() Ад традыцыйнага вядучага-тамады адмовіліся: усё, што патрэбна, паведамляў «закадравы» голас. Таксама «закадрава» чыталі тэксты па мастацтве і філасофіі маладыя акцёры тэатра «Кампанія». А маладыя літаратары прэзентавалі свае творы персанальна — яны ладзілі імпрэзу ў кнігарні. Калі сучаснае мастацтва шмат хто не лічыць мастацтвам, то бута — гэта танец, які шмат хто не лічыць танцам. Таму бута-перформанс ад шведкі беларускага паходжання Ірыны Ануфрыевай стаў нібыта танцавальным увасабленнем канцэпцыі галерэі «Ў». ![]() ![]() Таксама для гасцей выступілі Сяргей Пукст, група «Гурзуф» і DJ Томас (Літва). ![]() ![]() ![]() Такім чынам, на прэзентацыі было створана тое, што прынята называць «утульнай атмасферай»: нягледзячы на ўласнае стаўленне да сучаснага мастацтва, госці адчувалі сябе вольна і доўга не хацелі «павольна разыходзіцца». ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() Ў матэрыяле на www.Marketing.by выкараставаны фота з парталаў Relax.by, Open.by, сайта Еўрапейскага радыё для Беларусі i з apxiву Галерэi. Новости за ноябрь 2009Свежее | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Май 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Февраль 2008 | январь 2008 | Декабрь 2007 | Ноябрь 2007 | Октябрь 2007 | Сентябрь 2007 | Август 2007 | Июль 2007 | Июнь 2007 | Май 2007 | Апрель 2007 | Март 2007 | Февраль 2007 | январь 2007 | Декабрь 2006 | Ноябрь 2006 | Октябрь 2006 | Сентябрь 2006 | Август 2006 | Июль 2006 | Июнь 2006 | Май 2006 | Апрель 2006 | Март 2006 | Февраль 2006 | январь 2006 | Декабрь 2005 | Ноябрь 2005 | Октябрь 2005 | Сентябрь 2005 | Август 2005 | Июль 2005 | Июнь 2005 | Май 2005 | Апрель 2005 | Март 2005 | Февраль 2005 | январь 2005 |
|
|
© 2005 — 2009 pARTal.by
Перепечатка разрешена при условии публикации активной ссылки на портал. По всем вопросам и предложениям обращайтесь на art@partal.by © Антон Баранов и Astronim* |