pARTal.by
Адрес в Интернет:
http://www.partal.by/measure/adnak/

Аднак!

У маі-чэрвені пройдзе Першы фестываль беларускамоўнай рэкламы i прамоцыi Adnak!

AdnakІдэя фестывалю належыць агульнанацыянальнай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, якая стварае і падтрымлівае мерапрыемствы, скіраваныя на развіццё беларускай нацыянальнай самаідэнтыфікацыі. Арганізацыйны партнёр фестывалю ‑ спецыялізаваны інтэрнэт-рэсурс Marketing.by.

Рэклама як частка сучаснай масавай культуры з’яўляецца сёння важным элементам у станаўленні нацыянальнай самаідэнтыфікацыі беларусаў. Колькасць людзей, якія хочуць успрымаць самую розную інфармацыю, у тым ліку і праз рэкламу, на беларускай мове дынамічна расце.

У сваю чаргу, рэкламісты і маркетолагі — гэта найбольш актыўная і перадавая частка сучаснага грамадства, людзі, якія стала імкнуцца да новага. Усе сучасныя тэндэнцыі знаходзяць адлюстраванне перш за ўсё ў рэкламе.

Таму беларускамоўнай рэкламы ў эфіры, на старонках друкаваных выданняў, на вуліцах беларускіх гарадоў павінна быць нашмат болей — гэта сацыяльны імператыў.

Аднак гаворка ідзе не толькі пра мову. Сапраўдная рэклама, як і любая мастацкая праява, павінна быць зроблена з улікам ментальных асаблівасцяў Беларусі, яе жыхароў, толькі ў такім выпадку яна зможа стаць па-сапраўднаму адметнай.

Адзначым, што да мая 2010 года амаль ніхто ўсур’ёз не займаўся сістэматызацыяй і аналізам беларускамоўнай рэкламы, нягледзячы на тое, што ў апошні час павялічваецца цікавасць рэкламістаў да ўжывання ў сваіх работах беларускай мовы.

Фестываль Adnak! будзе садзейнічаць выпрацоўцы нацыянальных прыярытэтаў у рэкламе, пошуку новых формаў камунікацыі, выяўленню важных, цікавых і эфектыўных тэндэнцый у грамадскіх камунікацыях.

Галоўная мэта фестывалю ‑ вызначыць становішча беларускамоўнай рэкламы на сучасным этапе. Неабходна не толькі сабраць максімальную колькасць працаў і ўдзельнікаў, але і зразумець, як далей будзе развівацца гэты кірунак рэкламы ў нашай краіне. Менавіта таму спаборніцкі акцэнт, які ўласцівы фестывалям рэкламы, пакуль што адсунуты на другі план.

Сярод iншых:

— Сабраць усе рэкламныя работы на беларускай мове, зробленыя за апошнія тры гады. Падвысіць узровень абазнанасці і інтарэсу, што да гэтага сегменту рэкламнай дзейнасці. Вызначыць найбольш цікавыя працы і адзначыць іх аўтараў узнагародамі.

— Прыцягнуць увагу прафесійных удзельнікаў рэкламнага рынку і грамадскасці Беларусі да рэкламы, выкананай па-беларуску.

— Прыцягнуць шырокае кола спецыялістаў галіны — крэатараў, капірайтэраў, дызайнераў, рэжысёраў, сцэнарыстаў і інш. — да стварэння беларускамоўнай рэкламы.

— Павялічыць колькасць і палепшыць якасць беларускамоўнай рэкламы.

— Садзейнічаць выпрацоўцы нацыянальных прыярытэтаў у рэкламе, пошуку новых формаў камунікацыі, выяўленню важных, цікавых і эфектыўных тэндэнцый у грамадскіх камунікацыях.

Удзельнікамі фестывалю могуць быць як прафесійныя гульцы рэкламнага рынку (рэкламныя агенцыі, студыі, СМІ ды інш.), так і асобныя аўтары, фрылансеры і грамадскія аб’яднанні. Узроставых і тэрытарыяльных абмежаванняў няма.

Да ўдзелу ў конкурсах прымаюцца таксама яшчэ не рэалізаваныя праекты, зацверджаныя замоўцам. Прадугледжаны спецыяльны конкурс для праектаў, якія не прайшлі ўзгадненне ў замоўцы.

Работы прымаюцца Аргкамітэтам фестывалю па адрасе adnak@marketing.by з 14 мая па 23 чэрвеня 2010 года.

Удзел у фестывалі бясплатны.
 
У межах фестывалю прадугледжаныя наступныя намінацыі:
  • Тэлевізійная і кінарэклама
  • Друкаваная і вонкавая рэклама
  • Дызайн (паштоўкі, календары, буклеты, лагатыпы, фірмовы стыль)
  • Этыкетка і ўпакоўка
  • Інтэрнэт-рэклама (банэры, прома-сайты, інтэрактыўныя праекты і інш.)
  • Радыё- ці аўдыёрэклама (ролікі для радыёэфіру і для эфіру ў залах гандлёвых аб’ектаў)
  • Рэкламныя кампаніі, прома-акцыі ды інш. праекты
  • Сацыяльная рэклама (ТБ, вонкавая рэклама, постэры і інш.)

А таксама конкурсы:

  • Конкурс маладых беларускіх рэкламістаў (да 28 гадоў)
  • Конкурс «Самы беларускамоўны сусветны брэнд»
  • Конкурс «Створаны, але не рэалізаваны праект»

Дадатковая інфармацыя пра фестываль даступная з 13 мая на сайце фестывалю Adnak.by, на інтэрнэт-рэсурсах Budzma.org i Marketing.by, а таксама на партнёрскіх сайтах.

Тэл.: +375 29 755-1434, +375 29 177-0121, +375 25 978-9787
 
Аднак!
 
Аднак
 
Adnak
Retro jordans for sale, Cheap foamposites, jordan retro 5, cheap jordans for sale, foamposites For Sale, jordan retro 12, jordan retro 11, Cheap jordans for sale, jordans for cheap, jordan retro 11 legend blue, retro 12 jordans, cheap soccer jerseys, Canada Goose sale, cheap jordans, cheap jordan 12




© 2006-2017 pARTal.by
Перепечатка разрешена при условии публикации активной ссылки на портал. По всем вопросам и предложениям обращайтесь на art@partal.by