pARTal.by
Адрес в Интернет:
http://www.partal.by/measure/litart/

LitART

Плакат официальный ЛИТАРТ

Формирование выставки

Мастацтва літарнага знака, без перабольшвання, можна азначыць як равесніка «Homo sapinsa» (чалавека разумнага), калі зыходзіць з пазіцыі развіцця пісьмовых альбо інфармацыйных сродкау. У пачатку бала кропка і рыса, сюды варта дадаць яшчэ і прастору, гэта субстанцыянальныя элементы выяўленчага і выразнага мастацтва, якія толькі ўмоўна падзяляюцца. Развіццё іх ішло з рознай хуткассцю альбо аб'ядноўвалася, як напрыклад, у ініцыяле. Падцверджаннем гэтага з'яўляецца і тое, што пачатак кніжак па гісторыі мастацтва і гісторыі пісьма — адзіны, сінкрэстычны. Альбо яшчэ прыклад, словы «пісаць, крэсліць, маляваць» па значэнню ёсць сінонімы. Шкада што гэта не заўсёды ўлічваецца. Ёсць прыклады, калі навогул традыцыйна пісьмовыя знакі з'яўляюцца галоўным відам мастацтва, як напрыклад, у Кітаі, ісламскіх краінах.

ЛитАрт V

Засяродзімся і ўявім сабе прастору, якая нас аточвае, і хутка пераканаемся, што вакол мноства розных літарных форм: графічных і аб'ёмных пісаных, маляваных, дакладна будаваных, у алфавітах, манаграмах, лагатыпах, тэкстах, да твораў жывапісу, дзе літары з'яўляюцца сродкам увасаблення пэўнай ідэі. Усё гэта ўказвае на велізарную ролю літары ў нашым мастакам і знакава-інфармацыйным жыцці. Тут трапна адзначыць, што мы маем традыцыйную мову: вербальную (вусную), графічную і жэставую. Атрымліваецца, як гаворым — так пішам, і наадварот.

ЛитАрт V

ЛитАрт V

ЛитАрт V

На тэрыторыі, якую сёння займае наша Дзяржава, пачатак карыстання пэўнымі інфармацыйнымі знакамі сягае ў далёкую даўніну. Маецца меркаванне, што яшчэ тыя плямёны, якія жылі тут да прыходу балтаў і славян, нанасілі «чэрты і рэзы» на дрэве і гліне, што з'яўляецца прататыпам рунаў. Але недаўгавечны матэрыал не захаваў гэтага. Толькі графіці на костках нагадваюць нам пра гэта. З прыняццем хрысціянства крывічы, драгавічы, радзімічы і іншыя пачалі карыстацца кірыліцай, але нягледзячы на тое, што алфавіт быў кананізаваны (пісьмо па ўставу), у тэкстах кніг, граматах назіраецца пэўная адметнасць у напісанні некаторых літар, у фактуры тэкста. Асаблівай з'явай у гісторыі развіцця кніжнага мастацтва выдзяляецца ў пачатку XVI стагоддзя графіка литар Францыска Скарыны і грамадзянскіх літар у тэксце Устава Вялікага княства Літоўскага. Захавалася нямала імёнаў перапісчыкаў, пісароў, працу якіх уславіў у сваёй творчасці Максім Багдановіч. Пра вышэйшы узровень каліграфіі ў мінулым сведчыць і эксклюзіўная выстава с тых прадментаў пісьма, якія захоўваюцца ў музеі. Маецца магчамасць убачыць тое, як адносіліся да навучэння прыгожа пісаць, да графікі ў справаводстве, да афармення грамат, прывілей…, як шанавалі значэнне слова.

ЛитАрт V
ЛитАрт V
ЛитАрт V

Лагатып «Літарт» упершыню з'явіўся ў 1994 годзе, калі ладзілася першая выстава мастацтва літары, і кросным бацькам гэтага імя з'яўляецца пісьменнік Алесь Разанаў.

ЛитАрт V

ЛитАрт V

ЛитАрт V

Выстава «Літарт V», калі ўзбочыць «выпадковасць», з'яўляецца пэўна заканамернасцю, што адчыняецца менавіта ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі, і для ўдзельнікаў гэта вялікі гонар творча адзначыць малы юбілей. Асаблівасццю V выставы з'яўляецца тое, што колькасць яе ўдзельнікаў немалая, прыкладна 20 чалавек, якія прама і ўскосна займаюцца шрыфтамі, каліграфіяй яльбо выкарыстоўваюць як сродак. Некаторыя з іх удзельнічалі ў розных выставах выставах і працы каторых маюцца ў музеях, друкаваліся ў часопісах «Мастацтва», газетах (гэта Г. Мацур, Р. Найдзін, Ю. Тарэяў, С. Цімохаў, С. Войчанка і У. Цесляр, У. Цярэнцьяў, У. Лукашык, У. Васюк, П. Семчанка і інш.). Мастакі закранаюць шырокі дыапазон тэм, жанры, выкарыстоўваюць розныя сродкі, вядуць эксперыментальныя пошукі, вызначаюць сучасныя тэндэнцыі. Да такіх незвычайных выстаў нападставе вопыту можна сцвярджаць: «Заўсёды быў інтарэс і не толькі для тых, каго цікавіць літарнае мастацтва, а навогул графічная культура. І тое, што агульная колькасць выстаў такога кшталту набліжаецца да 15, з'яўляецца падцверджаннем таго, што гэта вельмі рэдкі від мастацтва і ў Беларусі з'явіўся і прызвычаіўся».

Калі ласка, ідзіце, глядзіце, захапляйцесь, крытыкуйце, але не будзьце абыякавымі.
П. А.  Семчанка

ЛИТАРТ 

Министерство культуры Республики Беларусь,
Национальный музей истории и культуры Республики Беларусь,
Белорусский союз художников,
Белорусский союз дизайнеров представляют:

5-ую республиканскую выставку шрифтового искусства ЛИТАРТ

Выставка откроется 17 мая в 17.00.
По адресу г. Минск, ул. К. Маркса 12.

Retro jordans for sale, Cheap foamposites, jordan retro 5, cheap jordans for sale, foamposites For Sale, jordan retro 12, jordan retro 11, Cheap jordans for sale, jordans for cheap, jordan retro 11 legend blue, retro 12 jordans, cheap soccer jerseys, Canada Goose sale, cheap jordans, cheap jordan 12




© 2006-2017 pARTal.by
Перепечатка разрешена при условии публикации активной ссылки на портал. По всем вопросам и предложениям обращайтесь на art@partal.by